Абітурыенты нясуць на ЦТ шпаргалкі, навушнікі і перадатчыкі
Пецярых такіх парушальнікаў 23 чэрвеня выдалілі з тэставання па фізіцы.
Паводле дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова, ёсць яшчэ адна сумная тэндэнцыя — з 44 тысяч 120 чалавек, якія зарэгістраваліся на ЦТ па фізіцы, не прыйшлі 2 тысячы 714 (6,2%). Акрамя таго, зафіксаваныя выпадкі, калі адразу пасля раздачы заданняў абітурыенты пакідалі свае месцы, нават не паспеўшы запоўніць бланк адказу, інфармуе БЕЛТА.
Усяго тэсты па фізіцы пісалі 41 тысяча 401 абітурыент. З іх 2 тысячы 272 абітурыенты планавалі пісаць выпрабаванне на беларускай мове.
За 180 хвілін трэба было зрабіць 30 заданняў рознай складанасці. Усе балы за тэст стануць вядомыя прыкладна 2 ліпеня.