Абмежаваны ўвоз свініны з Маскоўскай вобласці
Прычына — ўспышка асабліва небяспечнага захворвання — афрыканскай чумы свіней. Яе выявілі на дзяржкомплексе "Завідава".
Як паведамляе дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, часова абмежаваны ўвоз жывых свіней, свініны, у тым ліку ад дзікоў, і прадуктаў перапрацоўкі мяса ды інш.
Адначасова адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Масквы і Маскоўскай вобласці вышэйзгаданых тавараў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net