АБСЕ чакае ад Мінску далейшых вызваленняў палітвязняў
Парламенцкая асамблея АБСЕ вітае вызваленне Саннікава і Бандарэнкі. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка ПА АБСЕ Петраса Эфціміу.
Па словах еўрапейскага палітыка, у АБСЕ радыя, што Андрэя Саннікава амніставалі. Але, кажа Эфціміу, у Еўропе ўсё яшчэ занепакоеныя, што судовыя працэсы і прысуды над беларускімі апазіцыянерамі былі несправядлівымі. Эфціміу заклікаў вызваліць усіх астатніх палітвязняў, у тым ліку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча і праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Па яго словах, вызваленне павінна быць без усялякіх умоваў, перадае БелаПАН.
Таксама кіраўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ заклікае зняць усе абмежаванні грамадзянскіх і палітычных правоў у дачыненні да дысідэнтаў у Беларусі.
Фота — ru.apa.az