Ад моцнага землятрусу ў Кітаі загінула 72 чалавекі

Эпіцэнтр землятрусу быў у горадзе Яань, магутнасць склала 6,6 балаў. Ачаг залягаў на глыбіні 16,4 кіламетры, штуршкі адчуваліся ў яшчэ чатырох кітайскіх правінцыях, перадаюць інфармагенцтвы.

Паводле словаў відавочцаў, штуршкі працягваліся каля 20 секунд. Разбураныя будынкі, у рэгіёне з’явіліся апоўзні. Паводле папярэдніх звестак, колькасць загінулых — 72 чалавекі.