Ад пачатку года беларусаў паменела на 6,2 тысячы
Са студзеня па жнівень у Беларусі памерла 84,2 тысячы чалавек. Зараз у краіне жыве 9 мільёнаў 459 тысяч чалавек.
Паболела жыхароў толькі ў Мінску. На 1 студзені 2012 года ў сталіцы жыло 1 мільён 885 тысяч чалавек. Да 1 верасня гэтая лічба павялічылася да 1 мільёна 888 тысяч чалавек, паведамляе Белстат.
Ва ўсіх астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў зменшылася.