Адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага выклікаюць у КДБ
У жывым эфіры Еўрарадыё актывіст распавёў, што выклікаюць яго па старой справе: "арганізацыя масавых беспарадкаў" у Мінску 19 снежня.
Адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Дзяніса Садоўскага 8 лютага а 16-й гадзіне выклікаюць на допыт ў КДБ. Пра гэта ён распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё:
Садоўскі: "Выклікаюць па справе: арганізацыя масавых беспарадкаў у горадзе Менску. Выклікалі яшчэ тры тыдні таму, перад тым як я з'язджаў у турне па Еўропе, так сказаць. У першы дзень я к прыехаў, зноўку патэлефанавалі і запрасілі на допыт"
Дзяніс Садоўскі адзначыў, што ў паездцы па Еўропе ён быў у складзе дэлегацыі апазіцыі.
Фота: udf.by