Адкрываецца Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш
6 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа". У ёй бяруць удзел прадстаўнікі 25 краін свету.
Дэвіз выставы — "Чытаючы кнігу, знаходзіш сябе".
У экспазыцыі кірмашу будзе прадстаўлены стэнд незалежнага беларускага выдавецтва "Галіяфы", на якім пройдзе шэраг прэзэнтацый. Таксама там будуць наладжаныя аўтограф-сэсіі Анатоля Вярцінскага, Валянціна Акудовіча, Андрэя Федарэнкі, Арцёма Кавалеўскага і Пятра Васючэнкі.
Падчас выставы нямецкая амбасада перадасць частку прадстаўленых у экспазіцыі на сваім стэндзе кніг у падарунак тром беларускім школам — у Бабруйску, Гомелі і Віцебску, інфармуе Радыё Свабода.
Амбасада ЗША запрашае наведаць свой стэнд "Кнігі, якія вызначылі Амерыку".
На выставе пакажуць факсіміле Полацкага Евангелля 12-га стагоддзя, падрыхтаванага выдавецтвам Беларускага экзархату.
Фота — bymedia.net