Адменены прызавы фонд чэмпіяната Беларусі па футболе

У мужчын ён складаў 500 тысяч даляраў, у жанчын — 150. Прычыны ў тым, што гэтая сума не была ўнесеная ў бюджэт БФФ. У расходнай частцы яе таксама няма. Замест гэтага былі адмененыя заявачныя ўзносы для дзіцячых каманд, паведамляе "Наша Ніва".