Адмоўнае сальда гандлёвага балансу расце рэкорднымі тэмпамі
У студзені 2010 года адмоўнае сальда гандлёвага балансу замежнага гандлю было ў 335 меншае за сёлетні студзень.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта, гэты паказчык на сёлетні студзень склаў 902,6 млн долараў. Годам раней, паводле дадзеных на студзень 2010 года, ён складаў толькі 2,7 млн долараў — таксама са знакам мінус.
Падобныя рэкордныя тэмпы росту адмоўнага сальда — рэдкая эканамічная з'ява, якая сведчыць пра глыбокі крызіс беларускай эканомікі, піша "Ежедневник".