Аднаго з кіраўнікоў "Пінскдрэва" затрымалі за хабар

Супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю правялі аперацыю разам з міліцыянтамі, паведамляе БелаПАН


Чыноўніка затрымалі 16 чэрвеня ў службовым кабінеце пры атрыманні хабару ў памеры 7,5 млн рублёў. Гэтыя грошы ён прыняў у якасці ўзнагароды ад заснавальніка камерцыйнай фірмы Пінскага раёна. Прадпрымальнік хацеў, каб чыноўнік спісаў запазычанасць фірмы перад холдынгам "Пінскдрэў".


Цяпер пінскага чыноўніка пасадзілі ў ізалятар часавага ўтрымання. На яго пачалі крымінальную справу.