Аднаўляецца рух праз пункт пропуску “Грыгаўшчына”

“Грыгаўшчына” пачне працу 15 кастрычніка, паведамляе БелаПАН. Пункт пропуску будзе дезйнічаць паралельна з рэканструкцыяй, якая яшчэ не завершаная. Яна праводзіцца ў адпаведнасці з Комплекснай праграмай развіцця інфраструктуры пунктаў пропуску на Дзяржаўнай мяжы Беларусі на 2011-2015 гады.

 

Памежнікі паведамляюць, што рэканструкцыя “Грыгаўшчыны” дазволіць павялічыць колкьасць прапускаемых за суткі машын з 600 да 1000.