Аднавіўся карупцыйны працэс над былым намеснікам старшыні Мінгарвыканкаму

Нагадаем, працэс пачаўся 20 снежня. Былога першага намесніка старшыні Мінгарвыканкаму Ігара Васільева абвінавачваюць ў спробе атрымаць хабар памерам 500 тысяч долараў. Вінаватым сябе Васільеў не прызнае.

Як інфармуе Радыё Свабода, лава падсудных, на якой сядзіць Ігар Васільеў, адгароджаная ад залі цёмным шклом і знаходзіцца ў нішы, праз што публіка абвінавачанага не бачыць, а толькі чуе яго голас.

Паводле пракурора, былы чыноўнік браў грошы за станоўчае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго службовую кампетэнцыю — Васільеў меў грашовы інтарэс, калі дапамагаў чэшскай фірме ў пабудове пад Мінскам завода перапрацоўкі смецця. Былому чыноўніку пагражае пакаранне ад 8 да 15 гадоў зняволення.

Сёння адбываецца допыт сведак.

Фота — svaboda.org