Аднавіўся суд над кнігараспаўсюднікам Алесем Яўдахам
Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна і іншых.
Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд. Ён распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы, паведамляе радыё “Свабода”. На паседжанні 27 чэрвеня адбылося азнаямленне з вынікамі экспертызы. Наступнае паседжанне адбудзецца ў суботу, 30 чэрвеня.