Адноўленыя слуцкія паясы павінны з'явіцца ў канцы года

Пра гэта паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка падчас наведвання Слуцка, піша газета "Інфа-Кур'ер".

Нагадаем, што аднавіць выраб слуцкіх паясоў загадаў кіраўнік Беларусі. Да апошняга часу было невядома, хто зоймецца аднаўленнем старадаўняга сімвала Беларусі. Як раней распавядала Еўрарадыё, пакуль што ў Слуцку выпускаюць два такія паясы ў год.