Адрамантаваная камера на Акрэсціна (малюнкі Геніка Лойкі)
Вядомы скульптар сёлета ў лютым адбываў пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання ў Мінску за акцыю ў абарону беларускай мовы.
Геніка Лойку абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і пакаралі арыштам на 5 сутак. У камеры ён зрабіў замалёўкі.
Сайт spring96.org адзначае, што ўпершыню мастацкая рука дакладна адлюстравала змены ў камерах, якіх настойліва і паслядоўна патрабавалі і праваабаронцы, і актывісты грамадскіх рухаў, што нярэдка станавіліся “наведвальнікамі” гэтых некамфортных “нумароў”.
На жаль, большасць беларускіх ізалятараў яшчэ і дагэтуль выглядаюць жахліва, а ўмовы ўтрымання ў такіх установах не адпавядаюць не толькі міжнародным нормам, але і ўвогуле элементарным санітарна-гігіенічным патрабаванням.

Фота — spring96.org