Адукоўваць фінансава бязграматных беларусаў будуць настаўнікі?
Павышаць фінансавую граматнасць беларусаў будуць праз семінары, брыфінгі і метадычныя матэрыялы.
Мерапрыемствы будуць праводзіць для беспрацоўных, школьнікаў, студэнтаў і нават выхаванцаў дзіцячых садкоў. Па словах намесніка старшыні праўлення Нацбанка Сяргея Дубкова, задача банкаў — стварыць адукацыйныя курсы для настаўнікаў. А за далейшае будуць адказваць ужо самі настаўнікі.
Дубкоў: “Калі супрацоўнікі банкаў будуць праводзіць семінары для школьнікаў, хто будзе працаваць ў банках? Настаўнікі? Мы маем мэту стварыць семінары для настаўнікаў”.
Аднак ці будуць за гэта настаўнікам даплачваць адказу няма. Кажуць, што трэба атрымаць згоду Міністэрства фінансаў.
Дарэчы, памочніца старшыні Асацыяцыі беларускіх Банкаў Вольга Купчынава ў гутарцы з Еўрарадыё кажа, што яны гатовыя аказваць метадычную дапамогу настаўнікам. Шмат матэрыялу ёсць у часопісе “Народная асвета”, якім карыстаюцца настаўнікі.
Фота — 2.bp.blogspot.com