Адвакаты хочуць ведаць, хто наведваў Канавалава і Кавалёва ў СІЗА КДБ

Як паведамляе БелаПАН, адвакат хоча атрымаць журнал наведванняў абвінавачаных падчас іх знаходжання ў СІЗА КДБ і на абследаванні ў цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках.

На гэта суддзя Аляксандр Федарцоў сказаў, што ў суда ёсць тры дні на разгляд гэтага хадайніцтва.

Варта адзначыць, што раней на судовым працэсе Кавалёў заяўляў, што і ў СІЗА КДБ, і ў псіхіятрычнай лякарні яго дапытвалі без пратаколу і без адваката.