“Аэрафлот” адмяніў рэйсы на Мінск з-за непагадзі

30 лістапада быў адменены адзін з трох рэйсаў у беларускую сталіцу — адпраўленнем а 19.40 паводле маскоўскага часу. Гэта пацягнула за сабой і адмену рэйсу з Мінска а 21.00 паводле мясцовага часу. З расійскай сталіцы наступны самалёт здолеў вылецець а 0.16 (замест 23.25)

Раніцай пятніцы самалёт “Аэрафлоту” прыбыў з Мінска ў Маскву своечасова, а назад вылецеў а 12.04 замест 9.35, інфармуе БелаПАН.

Згодна з правіламі “Аэрафлоту” пры затрымцы рэйсу на 6 гадзінаў і болей уначы або на 8 гадзінаў і болей удзень пасажырам даюць гатэль і харчаванне за кошт авіякампаніі, а таксама транспарт да месца размяшчэння і назад”.