Афіцыйная кубінская дэлегацыя сёння наведае Беларусь
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, узначаліць дэлегацыю міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгес Парылья.
Чакаецца, што Парылью прыме Аляксандр Лукашэнка. Апрача таго, запланавана сустрэча кубінскага міністра са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам, падчас якой бакі абмяняюцца думкамі аб стане і перспектывах беларуска-кубінскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
У Міністэрстве замежных спраў кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін правядуць кансультацыі па ўсім спектры пытанняў палітычнага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, паведамляе БелаПАН.