Афіцыйная занятасць у Беларусі вышэй, чым у Нарвегіі
Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна 29 красавіка на семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ у Гродне.
Дзякуючы дзяржаўным захадам узровень занятасці ў нашай краіне складае прыкладна 76,4% (у Нарвегіі - 75%, Бельгіі - 62%, Эстоніі - 61%, Францыі - 64%). Паводле міністра, у Беларусі няма раёнаў, дзе ўзровень беспрацоўя перавышаў бы 1,5%.
Сярэдні ж ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі з'яўляецца адным з самых нізкіх у СНД і краінах Усходняй Еўропы і складае, згодна з дадзенымі на 1 красавіка, 0,7%. Для параўнання: аналагічны паказчык у лютым у Расіі склаў 2,2%, ва Украіне — 2,1%.
Нагадаем, учора кіраўнік Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Уладзімір Зіноўскі заявіў, што "за апошні час 600 тысяч работнікаў у рэальным сектары эканомікі прыпынілі сваю дзейнасць з ініцыятывы наймальнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, таму што недастаткова сыравіны для вытворчасці".