Авіякампанію аштрафавалі за гавайскія танцы ў бікіні (відэа)

Пяць удзельніц конкурсу прыгажосці танцавалі гавайскія танцы ў бікіні на працягу трох хвілін падчас першага рэйса з Хашыміна ў Нячанг.

Як паведамляе lenta.ru, сума штрафу склала тысячу долараў. Правядзенне няўзгодненага шоу падчас палёту было прызнанае "парушэннем правілаў пералётаў".