Агенцтва Moody`s папярэдзіла пра пагрозу для беларускіх банкаў

Праз год-паўтара яна дасягне 10-15%, хаця на канец 2010 года яна складала 4%, перадае newsru.com. Эксперты робяць высновы, што ўзровень капіталізацыі банкаў, верагодна, зваліцца ніжэй за 8% у сувязі з чаканым ростам праблемных крэдытаў і аслабленнем нацыянальнай валюты.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's прагназуе таксама пагаршэнне якасці актываў беларускіх банкаў. Акрамя таго, рост працэнтных ставак і памяншэнне памеру ўрадавых субсідый пазычальнікам негатыўна паўплывае на іх здольнасць абслугоўваць доўг.

У Moody's кажуць, што ўсё гэта звязана з "негатыўным" прагнозам развіцця банкаўскай сістэмы Беларусі.