Агні на гродзенскіх навагодніх елках запаліць мэр горада
Святочную акцыю старшыня гарвыканкама Барыс Казялкоў прыдумаў сам тры гады таму.
Паводле традыцыі, гродзенскі мэр разам з Дзедам Марозам і Снягуркай на белым лімузіне аб’едуць елкі на плошчах горада. Навагодняя ілюмінацыя ўрачыста запаліцца пасля чароўнага стуку посаха Дзеда Мароза і Барыса Казялкова.
На мерапрыемствы запросяць удзельнікаў школьных алімпіяд, пераможцаў спартовых спаборніцтваў ды іншых конкурсаў. Дарэчы, сёлета ў Гродне навагоднія агні запаляць 15 снежня.