АГП выставіць на парламенцкія выбары не кандыдатаў, а спікераў

Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, партыя вылучыць спікераў — людзей, якія данясуць пасланне АГП. Змест паслання просты: у Беларусі няма свабодных выбараў, як вынік — няма візаў, няма эканамічных прэферэнцый, няма грошай у вашых кашальках, кажа Лябедзька.

Палітык заяўляе, што кандыдаты-спікеры будуць выкарыстоўваць магчымасці дзяржаўнага тэлебачання і радыё, але не будуць выкарыстоўваць дзяржаўныя грошы, вылучаныя для друку ўлётак. Разам з тым спікеры павінны будуць зняцца з выбарчай гонкі за пяць дзён да выбараў.

Фота: telegraf.by