АГП выступіла з заявай па ўчорашніх судах
"Гэта палітычна матываваныя працэсы з адкрытай фальсіфікацыяй падзей і дзеянняў", - гаворыцца ў заяве.
"Гэта чарговая дыскрэдытацыя судовай сістэмы і праваахоўных органаў. Спроба ўвязаць факт затрымання прадстаўнікоў розных палітычных і грамадскіх арганізацый з расследаваннем тэрарыстычнага акту ў мінскім метрапалітэне паказвае на намеры звязаць у грамадскай думцы гэту страшную трагедыю з дэмакратычнай апазіцыяй, што ўяўляе сабой прыклад амаральнай палітыкі", - сцвярджаюць аўтары заявы.
Палітрада партыі мае намер інфармаваць сваіх міжнародных партнёраў пра затрыманні і палітычную расправу, паведамляе сайт АГП.