Агурбаш: Перамога ў Еўрабачанні каштуе 1 млн долараў ці адмову ад Лукашэнкі

Па яе словах, перамогу ў фінале забяспечваюць не гледачы — яе прапануюць купіць. 


Нагадаем, што Агурбаш удзельнічала ў конкурсе ў 2005 годзе. Як перадаюць "Аргументы.ру", Па словах спявачкі, яе мужу яшчэ да конкурсу падчас прома-гастроляў прапанавалі купіць перамогу на Еўрабачанні. Нібыта, да мужа звярнуўся чалавек, які прапанаваў перад паўфіналам заплаціць дзесяці краінам па сто тысяч долараў і тады яны выставяць ёй самыя высокія ацэнкі. І за мільён долараў ёй будзе забяспечаны выхад у фінал. 


Іншыя людзі нібыта прапанавалі іншую ўмову: калі Агурбаш дасць інтэрв'ю, што яе не задавальняе рэжым Лукашэнкі, то ёй забяспечаць перамогу. Але спявачка кажа, што на абедзве прапановы адказала адмоўна.

Фота: udf.by