Ахвярамі п’яных кіроўцаў за гэты год сталі 119 чалавек
Нецвярозыя аўтааматары здзейснілі 484 ДТЗ (14% ад агульнай колькасці).
Пры гэтым інспектары ДАІ затрымалі болей за 35 тысяч кіроўцаў падшафе. Звычайна самы пік для аматараў выпіць і пакатацца прыпадае на лета, аднак цяперашняй восенню іх меней не робіцца. У сярэднім у выходныя затрымліваюць каля 500 такіх парушальнікаў, прыводзіць БЕЛТА статыстыку ДАІ.
Сярод п’яных кіроўцаў высокі працэнт рэцыдыўнасці. Гэта пры тым, што за першы выпадак кіравання ў нецвярозым стане можна пазбавіцца правоў на тры гады і атрымаць штраф, а за другі выпадак цягам году прыцягваюць да крымінальнай адказнасці.