Актывістка БХД стала ахвярай тэлефоннага тэрарызму
Нехта вырашыў выпрабаваць нервы магілёўскай каардынатаркі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таісіі Кабанчук.
Невядомыя ў дзень выбараў 23 верасня на бабруйскім гарадскім партале bobr.by змясцілі яе тэлефон і інфармацыю, што яна прадае аўтамабіль "Жыгулі" за 200 долараў і здае двухпакаёвую кватэру за 70 долараў у месяц. Як вынік, на тэлефон каардынатаркі БХД абрынуўся шквал званкоў. Толькі за 23 верасня яна налічыла 280 тэлефанаванняў.
Звароты да адміністрацыі сайту з просьбай прыбраць абвесткі вынікаў не далі, і Таісіі Кабанчук па-ранейшаму працягваюць тэлефанаваць. У выніку 27 верасня яна мусіла звярнуцца ў міліцыю.