Актывісту з Рагачова далі пяць сутак за абразу міліцыянтаў

Жонка Дашкевіча сцьвярджае, што позна ўвечары 8 ліпеня Дзяніс выйшаў з сябрамі з кавярні пакурыць. Тут да яго падышлі міліцыянты і запатрабавалі ехаць з імі. Калі актывіст папрасіў іх прадставіцца, яго груба схапілі і адвезлі ў пастарунак, паведамляе “Радыё Свабода”.

На пачатку ліпеня Дзмітрый Дашкевіч ужо адседзеў 5 сутак адміністрацыйнага арышту. На сайце, які ён рэдагуе, была зьмешчаная абвестка аб маўклівай акцыі. Тады Дзяніса абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.