Akute заманьваюць на “Даём рады” недазволенымі метадамі

Не маючы ліцэнзіі і медыцынскай адукацыі Akute рызыкнулі напоўніць “Рэ:Паблік” з дапамогай гіпнозу. У відэароліку музыкі запрашаюць на фестываль “Даём рады”, да якога застаецца ўсяго 5 дзён! Нагадаем, падчас фэсту Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012 года. Апроч Akute на сцэну выйдуць Дай Дарогу!, B:N, Re1ikt, Avias, Clover Club. Усе падрабязнасці — на нашым сайце.