Аль-Джазіра распавяла пра беларуса, які “малюе” савецкімі купюрамі (відэа)

Са старых папяровых грошаў, якія раней былі ў звароце ў Савецкім Саюзе, ён робіць карціны.

Прычым Ігар кажа, што амерыканскія долары ці папяровыя еўра для гэтага не пасуюць. Аднак гэта валюта не так прывабна глядзіцца на яго калажах, як рублі.

Для кожнай працы яму патрабуецца ад 500 да 3000 старых савецкіх купюр. Пры гэтым на стварэнне аднаго твора можа сысці да дзесяці месяцаў руплівай працы.