"Аль-Каіда" хавала планы тэрактаў у порнафільмах
Нямецкія спецслужбы выявілі сакрэтныя дакументы, зашыфраваныя тэрарыстычнай арганізацыяй "Аль-Каіда" ўсярэдзіне порнастужак.
Відэаролікі з таемнымі планамі будучых тэрактаў у Еўропе, былі знойдзеныя на картах памяці, якія належаць 22-гадоваму аўстрыйцу Максуду Ладзіну. Яго арыштавалі летась 16 траўня ў Берліне.
Больш за 100 дакументаў "Аль-Каіды" сярод іншага змяшчалі "дарожную карту" будучых тэрарыстычных аперацый. Чальцы групоўкі, у прыватнасці, збіраліся захапіць круізны лайнер і напасці на буйны гатэль у Еўропе.
Акрамя таго, у порнароліках былі зашыфраваныя інструкцыі па падрыхтоўцы тэрарыстаў на трох мовах — па-англіску, па-нямецку і па-арабску, інфармуе РБК.
Сам Ладзін, у кішэнях якога знайшлі сакрэтныя файлы, не прызнае сваёй віны ў тэрарыстычнай дзейнасці.
Фота — securitylab.ru