Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Парыжа

Зрабіць Алеся Бяляцкага ганаровым грамадзянінам Парыжа прапанавалі сябры Рады мэрыі 11-й акругі французскай сталіцы. Ініцыятыву ўхваліў мэр горада.

У траўні цяперашняга года на будынку мэрыі 11-й акругі быў вывешаны вялікі партрэт Бяляцкага. Акцыю арганізавалі прадстаўнік мэра Парыжа па міжнародных пытаннях, еўрапейскіх справах і франкафоніі П'ер Шапіра, мэр 11-й акругі Патрык Блеш і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі праў чалавека Сухайр Белхасэн, прыгадвае інфармагенцтва БелаПАН.

Фота: dw.de