Алесь Макаеў арыштаваны на 6 сутак за “непадпарадкаванне міліцыі”
Прадпрымальнік праязджаў на аўто побач з выбарчым участкам, дзе галасаваў Лукашэнка.
Алесь Макаеў накіроўваўся на працу, а не на пахаванне Шацікавай, як паведамлялася раней. Супрацоўнік ДАІ спыніў машыну, калі пабачыў бел-чырвона-белы сцяжок на панэлі аўто. У Макаева праверылі дакументы і на месцы далі штраф за адсутнасць тэхагляду — 50 тысяч.
Потым даішнік агледзеў машыну і знайшоў некалькі ўлётак за байкот выбараў. Аднак судзілі Макаева не за ўлёткі, а за… непадпарадкаванне міліцыі. Паводле прысутных на судзе, якія мелі магчымасьць пагутарыць там з Макаевым, яго звінавацілі ў тым, што ён адмовіўся паказваць дакументы супрацоўніку ДАІ.
Цяпер прадпрымальнік будзе адбываць 6 сутак арышту на Акрэсціна.
Фота — belsat.eu