Алесь Пушкін прыйшоў у Вярхоўны суд з партрэтам Расціслава Лапіцкага

Нагадаем, Пушкіна арыштавалі за тое, што ў верасні ён разам з іншымі мастакамі прайшоў па Смаргоні з партрэтам дзеяча антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага. Гэтак удзельнікі акцыі хацелі прыцягнуць увагу грамадскасці да асобы рэпрэсаванага, каб ушанаваць яго памяць.

Каб падаць заяву на абскарджанне ў Вярхоўны суд, Пушкін таксама прыйшоў з партрэтам Лапіцкага. Мастак кажа, што ён хоча, каб у Смаргоні з'явіўся помнік, была названая вуліца ці мастацкая галерэя ў памяць Расціслава Лапіцкага.

У каментары Еўрарадыё Алесь Пушкін паведаміў, што сённяшні перфоманс прайшоў дастаткова спакойна, хоць не абышлося без заўваг з боку міліцыі:

Пушкін: "Папярэджанне было ад двух міліцыянтаў каля будынка Вярхоўнага суда, каб журналісты не здымалі гэта ўсё. Таму добра, што мы загадзя паспелі зняць гэта ўсё, а то маглі б адабраць камеры і арыштаваць... Але мы паслухаліся. І я пайшоў падаваць скаргу, схаваў партрэт — не стаў стаяць з ім".

Фота — svaboda.org