Алесь Пушкін стаў персонай нон-грата сярод мастакоў?
З экспазіцыі выставы “Пастулат”, якая адкрылася 19 кастрычніка ў сталічнай галерэі “Універсітэт культуры”, знялі работу эпатажнага творцы.
Мастак прапаноўваў для экспазіцыі крэсла “Аграгламур”. Аднак старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі сказаў, што лепей гэтае крэсла з выставы прыбраць і “не дражніць гусі”. Алесь Пушкін бачыць у гэтым праяву самацэнзуры, калі творцы самі здымаюць экспанаты, не чакаючы распараджэнняў начальства”.
Дзмітрый Сурскі ў сваю чаргу заяўляе, што Пушкін стаў “персонай нон-грата" і кіраўніцтва галерэі з розных прычынаў не хацела бачыць яго творы ў экспазіцыі. Разам з тым Сурскі лічыць, што крэсла мастака можна было паказаць публіцы, у гэтай працы нічога страшнага няма. Зрэшты, гэта атрымалася не дызайнерскае вырашэнне крэсла, а арт-аб’ект з падтэкстам. Мастак выказвае сваё стаўленне да аграгарадкоў, перадае БелаПАН.