Алесь Пушкін: У турму мяне забралі з працы

Нагадаем, што творцу асудзілі на 12 сутак арышту за акцыю з партрэтам героя антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага.

Па словах Пушкіна, якія перадае сайт БХД, яго затрымалі пасля акцыі на працы. Калі Алесь прыйшоў на працу, яго папярэдзілі, што яго зараз забяруць, і параілі ўцякаць. Але мастак адмовіўся ад гэтай прапановы.

У ізалятары Пушкін прачытаў зборнік твораў Адама Станкевіча і заявіў, што яго ідэі актуальныя і сёння. Таксама ён падзякаваў усім, хто прыносіў перадачы ў турму.

Фота — news.vitebsk.cc