Алімпійскія гульні ў Лондане адкрые каралева Лізавета II
Нагадаем, летняя Алімпіяда пройдзе сёлета ў сталіцы Вялікабрытаніі з 27 ліпеня па 12 жніўня.
Апроч Алімпійскіх гульняў Лізавета II таксама правядзе цырымонію адкрыцця Параалімпійскіх гульняў. Яна адбудзецца 29 жніўня. Суправаджаць каралеву падчас першага і другога мерапрыемства будзе яе муж, герцаг Эдынбургскі Філіп, адзначае РБК.
Раней паведамлялася, што Алімпійскія гульні ў Лондане адкрые прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.
Дарэчы, каралева Лізавета II адкрывала Алімпійскія гульні ў Манрэалі ў Канадзе ў 1976 годзе. А ў 1956 годзе яе муж, герцаг Эдынбургскі, адкрыў ад яе імя Алімпійскія гульні ў Мельбурне ў Аўстраліі.