Алімпіяда: Карстэн пазмагаецца за золата, Азаранка — за бронзу

Адна з прэтэндэнтак на галоўную ўзнагароду — беларуска Кацярына Карстэн, двухразовая алімпійская чэмпіёнка.

А вось першая ракетка свету, тэнісістка Вікторыя Азаранка прэтэндуе толькі на бронзу пасля таго, як прайграла ў паўфінале амерыканцы Серэне Уільямс.

У фінале спаборніцтваў па плаванні на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем за прызавыя месцы будзе змагацца Аляксандра Герасіменя, якая ўжо выйграла “срэбра” на стометроўцы вольным стылем.