Алкаголь, тытунь і дызпаліва падаражэюць 1-га лістапада
У Беларусі павышаюцца акцызы на іх.
Новыя акцызы ўводзяцца паводле указу Міністэрства фінансаў № 489 ад 25 кастрычніка 2011 году, піша БелТА. Акцыз на піва і алкаголь будзе павышаны на 33%, на тытунёвыя вырабы -- у сярэднім на 12%. У Міністэрстве тлумачаць, што падвышэнне акцызаў выкліканае жаданнем захаваць рэнтабельнасць вытворчасці падакцызнай прадукцыі.