Аляксандр Глеб: "Арсенал" заўжды ў маім сэрцы

Гулец выказаў жаданне вярнуцца ў лонданскі футбольны клуб "Арсенал", паведамляе РИА Новости са спасылкай на Daily Mail.

Глеб правёў у "Арсенале" тры сезоны (2005-2008 гады), адкуль перайшоў у "Барселону", якая выплаціла за трансфер 17 млн еўра. У сезоне 2009/10 яго аддалі ў арэнду ў "Штутгарт", за які выступаў у 2000-2005 гадах. Перад пачаткам цяперашняга сезону 29-гадовы хаўбек перайшоў у "Бірмінгем", але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе праз траўмы.

"Я не хачу заставацца "Бірмінгеме". Мне тут падабаецца бавіць час, але стыль футбола не зусім падыходзіць. "Барселона" — найлепшы клуб у свеце, але там цяжка сябе праявіць, калі ты не іспанец. Вядома, мне падабаецца "Арсенал", ён заўжды ў маім сэрцы. Пакуль рана пра гэта казаць, але калі ў мяне з'явіцца шанец вярнуцца ў "Арсенал", то я паспрабую яго выкарыстаць", — адзначыў Глеб.