Аляксандр Глеб будзе гуляць за БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў?
Дамову, нібыта, заключаць на некалькі месяцаў.
Пра гэта паведамляе газета "Прессбол". Паводле звестак выдання, кантракт можа быць падпісаны ў бліжэйшы час. Аляксандр Глеб дапаможа барысаўчанам у матчах кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Такім чынам, ён заменіць Рэнана Брэсана, які згуляе за алімпійскую зборную Беларусі ў Лондане.
Адзначым, што Аляксандр Глеб пачынаў гуляць у БАТЭ. Апошнім часам ён выступаў за самарскія "Крылы Саветаў", пасля заканчэння кантракту знаходзіўся ў статусе свабоднага агента і трэніраваўся з БАТЭ.
Фота — bymedia.net