Аляксандр Гутар пакуль не падпісаў кантракт з мінскім "Дынама"
Пра гэта заявіў агент футбаліста.
Учора ўвечары з'явілася інфармацыя, быццам экс-футбаліст БАТЭ падпісаў кантракт з мінскім "Дынама". Аднак агент футбаліста Алег Яромін абверг яе, перадае "Прессбол".
Дынамаўцы сапраўды зацікаўленыя ў тым, каб атрымаць у свой клуб брамніка нацыянальнай зборнай. Аднак кіраўніцтва клуба хоча дачакацца, пакуль у спрэчцы паміж Гутарам і БАТЭ будуць пастаўленыя ўсе кропкі над "i".
Нагадаем, што футбаліст заўчасна скасаваў кантракт з барысаўскім клубам. Беларуская федэрацыя футболу прысудзіла яму выплаціць на карысць БАТЭ 180 тысяч долараў. Аднак БАТЭ незадаволены гэтай сумай і збіраецца абскарджваць рашэнне.
Фота — bymedia.net