Аляксандр Лукашэнка кажа, што не прымае "правадырызму"

Па словах кіраўніка Беларусі, правадырызм ён не прымае "на генным узроўні". Максімальнай праявай культа правадыра ён назваў свой партрэт у чыноўніцкім кабінеце, перадае БЕЛТА.

Акрамя таго, Лукашэнка распавёў, што Беларусь з'яўляецца своеасаблівым калідорам паміж Расіяй і Захадам і для нашай краіны важна захаваць у гэтай сітуацыі сваю незалежнасць.