Аляксандр Лукашэнка: Мядзведзі і сланы тут ні пры чым

Лукашэнка адмаўляе, што дыпламатычны канфлікт са Швецыяй звязаны з мядзведзікамі

Паводле яго слоў, Швецыя парушыла ранейшыя дамоўленасці пра абмен новымі амбасадарамі.

"Некаторыя звязваюць гэтую праблему не то з плюшавымі мядзведзямі, не то са сланамі. Але гэта абсалютна розныя рэчы", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі 120809 LukashenkaSlany_0.mp3
У той жа час ён заявіў, што арганізатары "плюшавага дэсанту" падчас падрыхтоўкі акцыі "працавалі разам з амбасадай" і, нібыта, ёсць доказы, якія здабылі следчыя.

Лукашэнка заклікаў Літву не сядзець "як мышы пад венікам", а адказаць, чаму "прадаставілі сваю тэрыторыю для парушэння дзяржаўнай мяжы".


Лукашэнка: Алімпіяду пакуль правальваем

Кіраўнік Беларусі ў чацвер падчас знаходжання ў Астравецкім раёне выказаўся наконт удзелу беларусаў у Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заваявана мала медалёў (на гэты час — 10, а план — 25). Паводле яго слоў, у беларускім спорце хапае праблем, недастаткова выкарыстоўваецца існуючы патэнцыял, прэтэнзіі ёсць і да трэнераў, і да спартсменаў, і да арганізатараў.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што "сучасны спорт паграз у карупцыі". Ён прывёў прыклады з цяперашняй Алімпіяды, у тым ліку і недапушчэнне да спаборніцтваў беларускага кідальніка молата Івана Ціхана. Лукашэнка адзначыў, што чыноўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэту робяць выгляд, што гэтых праблемаў не заўважаюць.

"Вось што такое сёння спорт — гэта не палітыка, гэта бруд і карупцыя па ўсіх накірунках, дзе толькі магчыма. Я нават публічна не магу гаварыць пра ўсе факты, якія ведаю. Але думаю, што ў мяне будзе яшчэ магчымасць (не ў Англіі, дык у іншай краіне) усё, што я вам цяпер сказаў, сказаць гэтым функцыянерам", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.


Лукашэнка: у Беларусі дастаткова сродкаў для выплаты знешніх крэдытаў і павышэння заробкаў

"Для таго, каб пару мільярдаў гэтых даўгоў выплаціць — праблемаў ніякіх няма. Гэтыя грошы ўжо ёсць сёння без выкарыстання золтавалютных рэзерваў", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Нацбанк атрымаў заданне па павелічэнні золатавалютных запасаў, а ўрад — зарабіць грошы на развіццё краіны, на павышэнне заробкаў людзям і на вяртанне знешніх пазыкаў.

Лукашэнка нагадаў, што для павышэння заробкаў неабходна найперш павысіць вытворчасць працы. "Я бачу, што гэта зрабіць можна. І патрабаванні невялікія — што такое 500 долараў? Гэта не грошы. Таму страху ў гэтым няма", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

На месцы будаўніцтва АЭС Лукашэнка пакінуў пасланне для нашчадкаў

Кіраўнік Беларусі ў чацвер пабываў у Астравецкім раёне. Ён паўдзельнічаў у цырымоніі закладкі капсулы з пасланнем для будучых пакаленняў.

Аляксандр Лукашэнка заклаў яго ў камень, усталяваны на пляцоўцы будаўніцтва беларускай АЭС. Як паведамляе БЕЛТА, у пасланні кіраўнік Беларусі выказаў надзею, што будучыя пакаленні з удзячнасцю ацэняць унёсак у стварэнне надзейнай энергетычнай базы як асновы для ўстойлівага развіцця краіны і павышэння яе ролі ў сусветнай супольнасці.

Лукашэнка запатрабаваў зрабіць максімальна танным будаўніцтва АЭС. "Станцыя павінна быць не толькі якасным аб'ектам... Яна павінна быць самай таннай з усіх тых, якія расіяне і іншыя пабудавалі ў свеце", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Фота — daylife.com, belta.by