Аляксандр Лукашэнка Гурбангулы Бердымухамедаву: Вы трымаеце слова...

Як адзначае БЕЛТА, чакаецца падпісанне "шэрагу двухбаковых дакументаў".

"Але самае галоўнае... што вы трымаеце слова. Мы дамовіліся пракантраляваць на вышэйшым узроўні нашы адносіны, і з гэтай мэтай вы прыехалі да нас, вырашаць тыя праблемы, якія існуюць у нашых адносінах", — адзначыў падчас сустрэчы Лукашэнка.

У папярэдні раз Бердымухамедаў наведваў Беларусь у студзені 2010 года. Аляксандр Лукашэнка лётаў у Туркменістан тройчы — у 2002, 2009 і 2011 гадах.

Фота — belta.by