Аляксандр Лукашэнка сёння едзе на "Магілёўдрэў"
Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Гаворка пойдзе пра рэалізацыю інвестпраекту, пра прычыны невыканання тэрмінаў, пра прапановы "па аздараўленні фінансавага стану прадпрыемства".
Нагадаем, нядаўна кіраўнік дзяржавы наведаў дрэваапрацоўчыя фабрыкі ў Івацэвічах і Барысаве. Вынікам гэтых паездак і стаў дэкрэт па дрэваапрацоўчых прадпрыемствах, які з'явіўся на мінулым тыдні. Згодна з ім, датэрміновае скасаванне кантракта падчас мадэрнізацыі прадпрыемства магчымае толькі са згоды наймальніка. Калі наймальнік адмовіцца скасаваць кантракт, абскардзіць гэта можна толькі ў старшыні абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта.