Аляксандрам Глебам зацікавіўся "Ліверпуль"

Пра гэта паведамляе сайт Goals.by са спасылкай на брытанскія СМІ. "Ліверпуль" змагаецца за беларускага футбаліста з "Куінз Парк Рэйнджэрс".

Аляксандр Глеб пакуль яшчэ належыць "Барселоне", згодна з кантрактам. Гэты клуб можа даць беларусу статус вольнага агента. Паведамляецца, што футбаліст гатовы прыняць гэтую прапанову, каб працягнуць кар'еру ў англійскай прэм'ер-лізе.

Раней паведамлялася, што Глебам цікавяцца "Галатасарай", "Твентэ" і маскоўскі "Лакаматыў".