Аляксей Янукевіч: Любая дзейнасць апазіцыі можа быць абмежаваная
Так лідар Партыі БНФ пракаментаваў заяву Лукашэнкі наконт неабходнасці выклікаць на допыты прадстаўнікоў апазіцыі ў сувязі з тэрактам у Мінску.
"Цяперашняя сітуацыя можа быць скарыстаная для дадатковага ціску на апазіцыю дзеля стварэння такой сітуацыі ў краіне, калі любая дзейнасць апазіцыі будзе максімальна абмежаваная", — мяркуе палітык.
"Вось у гэтым кантэксце я і расцэньваю такую заяву Лукашэнкі. На жаль, нашая заклапочанасць пачынае пэўным чынам спраўджвацца", — перадае словы Аляксея Янукевіча прэс-служба Партыі БНФ.