Амаль 19 тысяч чалавек чакаюць выканання смяротных прысудаў

Летась у свеце афіцыйна пакаралі смерцю на 149 чалавек болей, чым у 2010 годзе (676 супраць 527). У гэты лік не ўваходзяць пакараныя смерцю ў Кітаі, бо дадзеная інфармацыя лічыцца дзяржаўнай таямніцай (паводле неафіцыйнай інфармацыі, там выносіцца некалькі тысяч смяротных прысудаў штогод). Таксама аўтары дакладу не здолелі атрымаць звесткі па Беларусі, Вьетнаме і Манголіі.

Як адзначае сайт delfi.lv, найбольш смяротных прысудаў выносяць у Кітаі, Іране, Паўночнай Карэі, Іраку, Саудаўскай Аравіі, Емене, Самалі і ЗША.

Нагадаем, у свеце набыў вялікі розгалас нядаўні расстрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, асуджаных на смяротнае пакаранне па справе аб выбуху ў мінскім метро.